Супрацоўніцтва са славакамі пашыраецца

Местные власти

У Беларусі з візітам знаходзілася парламенцкая дэлегацыя Славакіі. Знаёмства з нашай краінай госці пачалі з гістарычнага экскурсу. Яны наведалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы«.

собрание

Праграма візіту ў дэпутатаў была насычаная. Гэта не толькі дзелавыя перамовы, але і наведванне вядучых беларускіх прадпрыемстваў, а таксама абмеркаванне пытанняў рэалізацыі сумесных праектаў у галіне інвестыцыйнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

З нагоды Дня Канстытуцыі Славацкай Рэспублікі пасол Міраслаў Мойжыта, Часовы Павераны ў справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, правеў урачысты прыём, у якім прыняла ўдзел намеснік старшыні Ельскага райвыканкама Галіна Ільюк.

Па словах Міраслава Мойжыты, славацка-беларускія адносіны інтэнсіўна развіваюцца, аб чым сведчыць і абмен візітамі, і культурнае супрацоўніцтва з рэгіёнамі. Ен падзякаваў ельчан за тое, што яны шануюць і захоўваюць памяць пра Героя Славацкай Рэспублікі і Героя Савецкага Саюза Яна Налепку, які самааддана і мужна ваяваў супраць фашызму.

Галіна Ільюк уручыла Міраславу Мойжыта фотаальбом, прысвечаны Яну Налепке, і прывітальны адрас ад імя кіраўніка раёна Леаніда Пісаніка і жыхароў Ельшчыны з нагоды Дня Канстытуцыі Славакіі. Леанід Пісанік у прывітальным адрасе выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж Ельскім раёнам і Рэспублікай Славакія будзе пашырацца, а існуючыя сяброўскія адносіны будуць працягваць развівацца на карысць беларускага і славацкага народаў. Гэту думку падтрымаў і Часовы Павераны ў справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міраслаў Мойжыта, выказаўшы надзею на эфектыўнае сумеснае супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі і эканомікі.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *