Цудоўны падарунак для ельчан паднеслі артысты аркестра пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Алега Галубца.
Выступленне ваенных артыстаў, якое прайшло ў мінулую суботу ў ГДК “Колас”, слухачы прынялі «на ўра».
Музыканты прадэманстравалі разнастайную па жанрах канцэртную праграму ад ваенных маршаў, патрыятычных песен да вядомых класічных твораў. Вакальная група ў суправаджэнні духавога аркестра выканала ўсімі любімыя песні ваенных гадоў і творы сучасных беларускіх аўтараў, што апяваюць любоў да роднай зямлі, да нашай сінявокай Беларусі.