У Ельску адсвяткавалі Купалле

Общество

У кожнага з нас Купалле, або як яго яшчэ называюць ноч на Івана Купалу, асацыіруецца з чымсьці магічным і дзіўным, казачным і непаўторным.
Старажытная абрадавая ўрачыстасць летняга сонцастаяння ператварылася ў мінулыя выхадныя ў звычайнае масавае гулянне ельчан. Для людзей Купалле стала добрай магчымасцю сабрацца разам, пабачыцца, паразмаўляць і добра правесці час.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, лічыцца адным з самых старажытных і ўсімі любімых народных свят. Спрадвеку яно шырока адзначалася нашымі продкамі, аднак і да нашых дзён, і да нашага пакалення дайшлі некаторыя яго традыцыі.

Сёння Купалле – гэта адметныя абрадавыя дзеянні, варажба, павер’і, карагоды, песні і паданні. Вось і пастараліся работнікі клубных устаноў Ельскага раёна стварыць для ельчан і гасцей горада незабыўнае свята. Таму аматарам відовішчаў і весялосці было вельмі прыемна далучыцца да цікавага і каларытнага мерапрыемства.

IMG_7262

IMG_7268

IMG_7276

IMG_7280

IMG_7282

IMG_7287

IMG_7296

IMG_7299

IMG_7317

IMG_7319

IMG_7321

IMG_7322

IMG_7260



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *