·
Цікавае тэатралізаванае прадстаўленне паказалі прыхажанам Храма Святой Жываначальнай Троіцы горада Ельска ў мінулую нядзелю вучні нядзельнай школы.
Пасля ранішняга багаслужэння юныя артысты ў пранікнёных песнях, міні-пастаноўках перадавалі радасць Уваскрэсення Гасподняга. Яны цудоўна дэманстравалі веды і навыкі, якія атрымалі ў час заняткаў у нядзельнай школе пад кіраўніцтвам Вольгі Краўцовай.
Кожны з юных артыстаў атрымаў падарунак ад настаяцеля Храма Святой Жываначальнай Троіцы горада Ельска пратаіерэя Георгія.
Свяшчэннік выказаў упэўненасць, што навучанне дзяцей у нядзельнай школе дапаможа разабрацца ў складаных сітуацыях, будзе дапамагаць і далей расці з верай у Бога, несці веру па жыцці і рабіць добрыя ўчынкі. Ён падзякаваў педагогам школы за іх адданасць справе, падтрымку і разуменне важнасці духоўнай асветы.
Таццяна Петрухно