Акцыя «Мы, беларусы, – мірныя людзі» прайшла ў Ельску

Общество

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Мы, беларусы, – мірныя людзі» ў мінулую пятніцу, 27 сакавіка, у гарадскім Доме культуры «Колас» прайшло святочнае мерапрыемства, удзел у якім прынялі артысты з Ельскага раёна, горада Лельчыцы і Валадар-Валынскага раёна Жытомірскай вобласці.

открытие

Асноўнай задачай акцыі з’яўляецца ўмацаванне адзінства беларускага народа ў год правядзення важнейшых палітычных падзей у жыцці беларускай дзяржавы і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян.

На святочнай сцэне гарадскога дома культуры «Колас» ў гэты дзень выступілі самадзейныя артысты Ельшчыны, а таксама народны мужчынскі вакальны калектыў «Лель» з Лельчыцкага раёна і вакальны калектыў «Мрыяны» з Валадар-Валынскага раёна Жытомірскай вобласці (Украіна).

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *