Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых

Правовое поле

   

      Дзяржаўтаінспекцыя 14-23 студзеня правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх «Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых».

DSC01654

     У гэты перыяд будуць арганізаваны сустрэчы інспектараў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў, якія займаюцца пасажыраперавозкамі, аўтааматарамі, бацькамі, педагогамі і, вядома, з дзецьмі. Супрацоўнікі ДАІ раскажуць аб змяненнях і дапаўненнях у Правілы дарожнага руху, якія датычацца перавозкі дзяцей, нагадаюць аб асноўных патрабаваннях бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі пройдуць рэйды па выяўленні парушэнняў ПДР вадзіцелямі, непаўналетнімі і бацькамі з дзецьмі.

У ДАІ адзначылі, што ў 2014 годзе ў Беларусі дзеці сталі ўдзельнікамі 429 ДТЗ.

Па віне дарослых учынены 70 працэнтаў, або 301 ДТЗ, у якіх загінула 21 дзіця і атрымалі траўмы 315 непаўналетніх.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *