Дадатковыя меры дзяржпадтрымкі сем’яў з дзецьмі

Общество

У Беларусі з 1 студзеня 2015 года ўстанаўліваюцца дадатковыя меры дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Адпаведны ўказ нумар 572 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 9 снежня. У прыватнасці, сем’ям будуць аднаразова прадастаўляцца безнаяўныя грашовыя сродкі ў суме $10 тыс. пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей.

Щеткина
Мар’яна Шчоткіна, міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва:
– Мэтай сямейнай палітыкі павінна стаць не толькі павелічэнне нараджальнасці, але і стварэнне ўмоў для ўстойлівага ўзнаўлення насельніцтва, якое прадугледжвае жаданае і здаровае мацярынства, паспяховую сям’ю і перспектыўнае дзяцінства.
Хацелася, каб сем’і раслі, каб кожная сям’я жадала б мець як мінімум дваіх дзяцей. Але, вядома, ставяцца пытанні аб набыцці жылля і падтрымцы з боку дзяржавы, таму меры падтрымкі сям’і будуць і далей прадугледжвацца. У Беларусі будзе распрацоўвацца новая праграма дэмаграфічнай бяспекі на наступную пяцігодку.Але самае галоўнае: сем’і павінны быць моцнымі, дзеці павінны быць жаданымі і дзяцей трэба любіць.

 

Тозик
Анатоль Тозік, намеснік прэм’ер-міністра:
– Беларусь рабіла і будзе рабіць усё магчымае для падтрымкі сем’яў, умацавання аўтарытэту жанчын і інстытута сям’і ў цэлым. Жыццё паказвае, што гэта правільны шлях. У 2013 годзе ўпершыню за 20 гадоў у Беларусі спынілася зніжэнне колькасці насельніцтва краіны.
Беларусь, знаходзячыся на 36-й пазіцыі сярод 173 дзяржаў па індэксе становішча дзяцей, уваходзіць у лік найбольш паспяховых краін свету. Абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці — адна з асноўных задач дзяржавы, безумоўны прыярытэт палітыкі Беларусі. У нашай краіне дзейнічае ўстойлівы нацыянальны механізм рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па абароне правоў дзяцей. Беларусь прыкладае вялікія намаганні для забеспячэння шчаслівага дзяцінства для кожнага дзіцяці.
Увядзенне сямейнага капіталу павінна паўплываць на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Нам вельмі трэба павялічваць нараджальнасць. Цяпер мы фактычна наблізіліся да магчымасці натуральнага прыросту. Але гэта не ўстойлівая сітуацыя, трэба пераконваць людзей, што вельмі важна нараджаць другое і трэцяе дзіця.

 

Вера-Лобкович
Вера Лабковіч, начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
– Зараз у Беларусі дзейнічае эфектыўная сістэма мер эканамічнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.У многім дзякуючы ёй дасягнуты самыя высокія паказчыкі нараджальнасці за апошнія 20 гадоў. Калі ў 1995 годзе нарадзіліся 101,1 тыс. дзяцей, то ў 2013 годзе – 118 тыс. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці вырас з 1,38 у 1995 годзе да 1,67 у 2013-м. Пры гэтым больш як палавіна нованароджаных (52,6 працэнта) – гэта другія і наступныя дзеці ў сем’ях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *