Аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі Гомельскай вобласці вырас за студзень – верасень на 7,6%, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы.
Цалкам будуць зачыненыя патрэбы вобласці ў гародніне, якія насельніцтва можа набыць цяпер па прымальных цэнах і ў любой колькасці на восеньскіх кірмашах.
Гаспадаркі Ельскага раёна завяршылі асноўныя палявыя сельскагаспадарчыя работы, паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Цяперашні сельскагаспадарчы год для аграрнага комплексу раёна ў цэлым склаўся нядрэнна. Атрыманы добры ўраджай збожжа каласавых культур. Яго сабрана больш за 32 тыс. т. Валавы збор бульбы склаў 1068 т пры сярэдняй ураджайнасці 218 ц/га.
Апрацоўка кукурузы на сілас, а таксама ўборка плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, завершана. Нізкія тэмпературы, якія назіраліся ў кастрычніку, на гэтыя працы не аказалі ніякага ўплыву. Дарэчы, намалот зерня гэтай культуры саставіў 4141т.
Найбольш важнай задачай для механізатараў з’яўляўся ўздым зябліва, які трэба было правесці ў максімальна магчымых аб’ёмах.
Ужо ўзараны ўгоддзі на плошчы больш за 6500 га (амаль 100%). Тэмпы гэтых работ у сувязі з марозным надвор’ем некалькі знізіліся. Плануецца, што да сярэдзіны лістапада і гэтае пытанне будзе закрыта.
Алесь Таполя