Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі». Прыемна адзначыць, што калектыў Ельскай дапаможнай школы-інтэрната заняў І месца ў гэтым этапе.
Абласны этап конкурсу складаўся з двух тураў. Па выні-ках першага (завочнага) тура, дзе ўдзельнікі павінны прадставіць вынік працы ўстановы за апошнія 3 гады, журы вызначыла па тры пераможцы ў кожнай намінацыі, сярод якіх былі адзначаны і нашы землякі.
Творчая група Ельскай дапаможнай школы-інтэрната бліскуча абараніла адукацыйны праект, уразіла журы своёй маляўнічай прэзентацыяй і ў выніку заняла І месца ў намінацыі «Лепшая дапаможная школа-інтэрнат».
– Прыемна адзначыць, што калектыў школы атрымаў заслужаную ўзнагароду за сваю шматгадовую працу, – падзяліўся ўражаннямі Якаў Ліпскі, дырэктар школы-інтэрната. – Зараз усе намаганні направім на тое, каб дастойна прадставіць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Ганна ШЭМЕТАВА