Работы ў стадыі завяршэння

Сельское хозяйство

У час пашавага сезона сельгаспрадпрыемствам раёна было неабходна паспець правесці ўсе неабходныя работы па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.

DSC_7543
Стойлавае ўтрыманне жывёлы ў халодны час года з’яўляецца справай адказнай. Кожны кіраўнік гаспадаркі задумваецца, ці правільна ён падрыхтаваў буйную рагатую жывёлу да гэтага перыяду, ці ўсё зрабіў для таго, каб у кароўніку было камфортна, ці ў дастатковай колькасці падрыхтаваны якасны корм. Пэўная работа па навядзенні парадку і падрыхтоўцы малочнатаварных ферм, памяшканняў для ўтрымання жывёлы часткова была праведзена ў гаспадарках загадзя. Гэта пабелка памяшканняў, рамонт варот, падлог і даху, а таксама тэхнічнае перааснашчэнне. Бо забеспячэнне для жывёлы належных умоў у зімовы перыяд захавае здароўе і стабільную прадукцыйнасць.
Па словах дырэктара КСУП «Ельск» Сяргея Шэцкі, рамонтныя і будаўнічыя работы цяпер практычна скончаны на ўсіх фермах сельгаспрадпрыемства.
Як распавёў Сяргей Іванавіч, за час летняга перыяду быў праведзены вялікі аб’ём працы. У ходзе падрыхтоўкі памяшканняў асаблівая ўвага была ўдзелена стану дзвярэй, дахаў, столяў, падлогі, шклення аконных рам і іх цэласнасці, агароджы станкоў, каналізацыйных і вентыляцыйных каналаў. На ўчастку ў вёсцы Багуцiчы ў двух хлявах ўсталявалі сістэму водапаення. Там жа правялі рэканструкцыю цялятніка, цяпер корм жывёлам падаецца механічным спосабам, раней ён раздаваўся ўручную жывёлаводамі.
На МТФ «Камуна» было зроблена бетанаванне падлог, кармавога стала, заканчваецца рамонт даху. У Дзвіжках таксама быў зроблены рамонт і бетанаванне кармавога стала, здзейснена пабелка памяшканняў.
На МТФ «Рамязы» быў пабудаваны хлеў для цялят на 130 галоў з планіроўкай размяшчэння пагалоўя па вагавых катэгорыях. Збудаваны выгульны двор для цёлак. Праведзена пабелка двух кароўнікаў. Працягваецца рэканструкцыя памяшкання для раздою цялушак.
Кіраўнік прадпрыемства таксама адзначыў, што на аб’ектах праведзены дэзінфекцыйныя работы – гэта неабходна для знішчэння ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб і шкоднай мікрафлоры, якая можа выклікаць захворванне жывёлы, а таксама зніжае іх прадукцыйнасць.
Сяргей Іванавіч адзначыў, што пакуль дазваляе надвор’е работы па добраўпарадкаванні тэрыторый і памяшканняў працягваюцца.

Васіль Сакула



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *