Лаурэатам уручаны сертыфікат

Образование Предприятия

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую работу ветэранскай арганізацыі галіны адукацыі, які быў прысвечаны святкаванню 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

сертификат
Прыемна адзначыць, што «педагогі запасу» праводзяць актыўную грамадскую дзейнасць, удзельнічаюць у патрыятычным выхаванні моладзі, аказваюць дапамогу ветэранам працы.
Рашэннем прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза адукацыі лаурэатам конкурсу прызнана Ельская раённая арганізацыя ветэранаў працы галіны адукацыі ў намінацыі «Дзейнасць ветэранскіх арганізацый ў сістэме работы па патрыятычнаму і маральнаму выхаванні».
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Мікалай Піліпцоў выказаў падзяку ветэранскаму актыву Ельшчыны за актыўную грамадзянскую пазіцыю, за дапамогу ўстановам адукацыі ў сберажэнні добрых традыцый. Ён уручыў старшыні Ельскага раённага савета ветэранаў працы галіны адукацыі Яўгеніі Петрухно сертыфікат на суму 500000 рублёў, пажадаў і далей з аптымізмам крочыць па жыцці, праводзячы такую неабходную працу па сацыяльнай абароне ветэранаў і выхаванні падрастаючага пакалення.

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *