Ганарыцца сваёй краінай

Местные власти Общество

На днях ў дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску прайшла канферэнцыя кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі  «Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць».

IMG_8247

музей 1

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Выбар месца сустрэчы журналістаў не выпадковы, бо менавіта тут непасрэдна дакранаешся  на гістарычнага мінулага сваёй краіны, перажываеш за лёс і пакуты землякоў, што прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, але збераглі незалежнасць роднай зямлі, нашай сінявокай Беларусі, і пранікаешся пачуццём гонару за сваю краіну, свой народ.

Кожны экспанат музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – сведка мінуўшчыны. Вялізныя залы музея здолелі размясціць шмат інфармацыі пра ваенную гісторыю XX стагоддзя, пра людзей, якія набліжалі перамогу над фашысцкай Германіяй. Новыя сучасныя тэхналогіі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў сучасных залах музея, дазваляюць даведацца пра лёсы людзей, пра складаные ваенные аперацыі, пра жыццё людзей на тэрыторыі, захопленнай фашыстамі і пра подзвіг жыхароў нашай краіны пад час барадзьбы з фашысцкімі захопнікамі. Зазначу, што вялікай цікавасцю слухалі расповяд экскурсавода не толькі прадстаўнікі  рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, але дзеці, якія штодня наведваюць гэты музей.

         Вось і адкрываючы пленарное паседжанне першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў выказаў меркаванне, што шмат у чым людзей аб’ядноўвае гістарычнае мінулае і традыцыі, а музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў важным месцам для нашых людзей. “Музей стаў лепшым у свеце помнікам пакутам і гераізму, які праявілі людзі, у тым ліку беларусы. З першага дня працы ў музей прыходзіць шмат людзей розных узростаў , яны ўсё разумеюць, што гісторыя нас аб’ядноўвае «, — паведаміў Аляксандр Радзькоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што “праз прэсу , тэлебачанне і радыё  неабходна пераконваць людзей, што мы не дапусцім супярэчнасцяў і ваенных канфліктаў ўнутры краіны «. А дзеля захавання міру і незалежнасці беларусам патрэбна  падтрымліваць і ўмацоўваць адзінства народа, перакананы Аляксанд Радзькоў.

         Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у сваю чаргу распавёў журналістам пра супрацьстаянне ў сферы сэнсаў. Гэта супрацьстаянне розных ідэалогій, маральных каштоўнасцяў, культур і рэлігій. » Зараз мы бачым шмат прыкладаў, калі спрабуюць пераасэнсаваць некаторыя гістарычныя падзеі, а такія гістарычныя і ідэалагічныя вычварэнствы вельмі небяспечныя», — падкрэсліў Станіслаў Зась.

«Сёння Беларусь з’яўляецца прыкладам маральнага стаўлення грамадства і дзяржавы да праблем сучаснасці. Беларускае нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна ўмацоўваць нашы маральныя прыярытэты і арыенціры, выхоўваць грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, гістарычную і сучасную перспектыву», — адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Нацыянальная інфармацыйная прастора, на яе думку, павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскага меркавання ў краіне і для гэтага ёсць усе рэсурсы — творчыя, кадравыя і структурныя.

«СМІ з выкарыстаннем сучасных тэхналогій уплываюць не толькі на розумы і сэрцы людзей, але і дзейнасць краін. Мы бачым, што інфармацыйныя плыні не заўсёды фарміруюцца ў інтарэсах краіны і народа. Неабходна сур’ёзна і беражліва ставіцца да слова і да таго, што дэманструецца на экранах тэлевізараў і гучыць па радыё», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Для патрыятычнага выхавання акрамя традыцыйных метадаў — публікацыі ў СМІ, мерапрыемств, сустрэч, дыспутаў і г.д. – недастаткова. Тут  павінны выкарыстоўвацца новыя падыходы і сучасныя тэхналогіі, упэўнены начальнік ДУ » Вайсковыя інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі» Ваяр » Андрэй Шубадзёраў. З моладдзю трэба размаўляць на іх мове, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, тэлефоны, інтэрне, упэўнены начальнік інфармацыйнага агенцтва. Ён лічыць, што традыцыйным СМІ Беларусі трэба больш актыўна ўкараняць у сваю работу сучасныя тэхналогіі. «Калі мы гэтага не зробім, то можам страціць у гэтым плане моладзь. У сучасным свеце кожны, хто займаецца арганізацыяй патрыятычнага выхавання, павінен выкарыстоўваць камп’ютары, тэлефоны, інтэрнэт, веды гульнявых і камп’ютэрных тэхналогій»  — падкрэсліў ён. “Сродкам масавай інфармацыі Беларусі часам не хапае тэхналагічна падкаваных спецыялістаў, але ж гэта неабходна ў тым ліку для таго, каб выйсці на міжнародны ўзровень, таму што сёння важна казаць пра патрыятызм не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі», — выказаў сваю думку Андрэй Шубадзёраў.

         Шматлікія удзельнікі прэс-дыялога дзяліліся думкамі наконт ролі сродкаў масавай інфармацыі ў патрыятычным выхаванні моладзі, уплыве на погляды і розум чытачаў. Кіраўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адкрыта распавядалі пра свае бачанне праблемы раскрыцця тэмы патрыятызма на старонках газет і электронных СМІ, дзяліліся вопытам і абмяркоўвалі існуючыя праблемы.

Канешне, падобныя сустрэчы даюць магчымасць журналістам і спецыялістам розных ведамств пастаянна абменьвацца вопытам работы па патрыятычнаму выхаванню, і яны вельмі неабходны для ….

Таццяна Петрухно



1 комментарий по теме “Ганарыцца сваёй краінай

  1. В этом музее я тоже был. Размах… Огромные залы с багатейшими материалами… Вот бы наших детишек туда, чтоб посмотрели, чтобы помнили!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *