Акцыя «Стань прыкметней у цемнаце!» з 6 кастрычніка стартавала ў Беларусі. У час акцыі будзе праводзіцца шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа аб правілах бяспечных паводзін у дарожным руху сярод пешаходаў і вадзіцеляў.
У гэты час супрацоўнікі ДАІ сустракаюцца са школьнікамі і тлумачаць ім аб карысці выкарыстання флікераў у цёмны час сутак і ва ўмовах абмежаванай бачнасці (туман, дождж, снегапад). Прафілактычныя мерапрыемствы проводзяцца і ў працоўных калектывах раёна. Яны прадоўжацца да 19 кастрычніка.
З пачаткам асенне-зімовага перыяду павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту. 70 працэнтаў такіх ДТЗ адбываецца ў цёмны час сутак. Супрацоўнікі аддзела ДАІ РАУС напамінаюць грамадзянам, што самы просты і зручны спосаб абазначыць сябе ў цемнаце – гэта насіць святловяртальныя павязкі і падвескі. Пры выкарыстанні святловяртальных элементаў вадзіцель бачыць пешахода са значна большай адлегласці, чым без іх. Рызыка наезду аўтамабіля на пешахода, які абазначаны святловяртальным элементам, зніжаецца на 85 працэнтаў.
Невыкарыстанне святловяртальных элементаў пры руху па дарозе ў цёмны час сутак прыводзіць да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да трох базавых велічынь, папераджае начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Дворак. Калі пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап’янення, штраф павялічваецца да пяці базавых велічынь. Пешаход, які парушыў правілы і тым самым стварыў аварыйную абстаноўку, караецца штрафам да васьмі базавых велічынь.
Яна ІВАНОВА
Хорошо, чтонапомнили. Схожу в магазин и куплю себе фликер.