2015 год – Год моладзі

Местные власти Общество

 

Наступны 2015 год аб’яўлены у Беларусі Годам моладзі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка бягучага года.

DSC_7771
      Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.

Трэба адзначыць, што на пачатак 2014 года ў Беларусі колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Аляксандр Смоляр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *