У аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гамельскай вобласці 13 верасня будзе праходзіць фестываль «Кліч Палесся». Форум праводзіцца ў трэці раз і толькі ў гэтым годзе ён набыў статус міжнароднага. У ім прымуць удзел творчыя калектывы з пяці краін свету.
Выканаўцы народных песень і танцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Кітая змогуць паказаць гледачам нацыянальныя музычныя нумары. Беларусь на форуме прадставяць некалькі калектываў з розных рэгіёнаў рэспублікі. Усе яны выступяць у сумесным канцэрце на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Таксама гледачы змогуць убачыць канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня — 2014″, стаць удзельнікамі творчай сустрэчы з стваральнікамі фільма » Белыя росы. Вяртанне» і першымі паглядзець яго на шырокім экране ў Ляскавічах.
Разнастайныя вырабы прадставяць тут у Ляскавічах майстры і рамеснікі з Расіі, Украіны, Малдовы. Сваё майстэрства прадэманструюць і народныя ўмельцы беларускага Палесся. Так, 8 раёнаў Гомельскай вобласці (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёны Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі) прадставяць тэматычныя падворкі па традыцыйным для Палесся промыслам і рамёствам.
Сярод цікавых і самабытных мерапрыемстваў фестывалю — свята ручніка , выстава твораў па выніках мастацкага пленэру «Зямля пад белымі крыламі», фотавыстава «Славутыя палешукі «, прысвоенне звання «Ганаровы паляшук » з уручэннем сувеніра » Слуцкі пояс» і статуэткі-сімвала фестывалю і іншыя.
Жадаючыя змогуць у гэты дзень здзейсніць на цеплаходзе водную прагулку па Прыпяці, пакатацца на конях, заняцца рыбнай лоўляй. І для юных удзельнікаў падрыхтавана вялікая колькасць мерапрыемстваў. Так, будуць працаваць розныя атракцыёны, электрамабілі. Дзеці змогуць удзельнічаць у рухомых гульнях і іншых забавах.
Аляксандр Смоляр
Надо съездить тула и самому посмотреть что да чего.