Зарабіў – атрымай!

Местные власти

Заработная плата павінна налічацца строга з улікам росту прадукцыйнасці працы работнікаў. На гэта звярнуў увагу прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Міністраў.

«Ніхто не мае права налічаць ні аднаго лішняга рубля, калі тэмп росту фонду аплаты працы вышэйшы за тэмпы росту яе прадукцыйнасці«, — падкрэсліў кіраўнік урада.

Кантраляваць гэта пытанне будуць Камітэт дзяржаўнага кантролю і пракуратура.

116985

Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што ў Беларусі ўведзены строгія патрабаванні да заработнай платы кіраўнікоў. «Зразумела, нікуды не варта, калі ў «ляжачых» прадпрыемстваў кіраўнік або група кіраўнікоў атрымліваюць зарплату ў 10 і больш разоў вышэйшую, чым сярэдняя па калектыве, — сказаў ён. — Гэта непарадак, і такога быць не павінна«. Безумоўна, такое рашэнне, паводле слоў прэм’ера, падабаецца не ўсім, аднак выконвацца яно павінна ўсімі, запатрабаваў кіраўнік урада.

 На паседжанні акцэнт быў зроблены на неабходнасці строгай эканоміі сродкаў бюджэту. «Рэжым строгай эканоміі павінен быць рэалізаваны ўсюды, — падкрэсліў прэм’ер. — Толькі тыя, хто стварае новыя вытворчасці, фарміруе ўмовы для росту колькасці падаткаплацельшчыкаў, могуць разлічваць на дадатковыя даходы«. Міхаіл Мясніковіч удакладніў, што пры скарачэнні расходаў у цэлым сродкі на заработную плату, камунальныя плацяжы, медыкаменты, абсталяванне для ўводных аб’ектаў бюджэтнай сферы будуць выдзелены ў поўным аб’ёме.

 



1 комментарий по теме “Зарабіў – атрымай!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *