Уборачная ў самым разгары

Сельское хозяйство

У Ельскім раёне ўжо ўбрана каля паловы плошчаў, занятых збожжавымі культурамі. Камбайнеры сельгаспрадпрыемстваў штодзённа намалочваюць каля тысячы тон зерня.

Атрыманыя намалоты збожжа, улічваючы асаблівасці глебавых угоддзяў Ельшчыны, можна лічыць добрымі. Па дадзеных на 25 ліпеня, ураджайнасць складае 28 ц/га, што на 6 ц/га больш за леташнюю, – адзначыў Юрый Гуд, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. – Намалочана больш за трынаццаць тысяч тон збожжа новага ўраджаю.

DSCF6679
Больш за ўсё намалочваюць працаўнікі КСУП «Саўгас «Камуніст» – 34,2 ц з гектара. Да гэтых лічбаў блізкія КСУП «Скараднянскі» і КСУП «Ельск». Хутчэй за ўсіх вядуць уборку ў КСУП «Саўгас «Камуніст» і ДП «Падгалле», дзе ўбрана больш за 60% плошчаў.
Гарачае надвор’е паспрыяла паспяванню збожжа, таму весці яго ўборку можна паўсюдна.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *