Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі заклікае насельніцтва строга выконваць ветэрынарна-санітарныя патрабаванні па недапушчэнні ўзнікнення афрыканскай чумы свіней (АЧС).
У краіне ўстаноўлены факты ўтрымання свіней у асабістых падсобных гаспадарках населеных пунктаў, размешчаных у 5-кіламетровай зоне ад свінагадоўчых аб’ектаў, што з’яўляецца грубым парушэннем патрабаванняў пастановы Савета Міністраў. У сувязі з гэтым у ведамстве звярнулі ўвагу на неабходнасць строгага выканання насельніцтвам ветэрынарна-санітарных патрабаванняў па недапушчэнні ўзнікнення АЧС. У прыватнасці, рэкамендавана ажыццяўляць забой свіней для асабістага спажывання ў выпадку, калі не выконваюцца правілы ўтрымання свіней у раёнах, якія мяжуюць з нядобранадзейнымі раёнамі Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы. Гэта неабходна для таго, каб не дапусціць узнікненне захворвання АЧС.
Ганна ШЭМЕТАВА