Пад гукі школьнага вальса

Общество

Вось і праляцелі школьныя гады. Адзінаццатага чэрвеня на гарадской плошчы г. Ельска прайшоў традыцыйны, сёлета ўжо восьмы, раённы баль выпускнікоў агульнаадукацыйных школ.

DSC_3928
З хваляваннем у сэрцы ішлі па галоўнай вуліцы горада стаўшыя дарослымі ў адзін момант выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі. На гарадской плошчы адбыўся іх першы, але развітальны баль. У гэтым годзе ў Ельскім раёне атэстаты атрымалі 125 выпускнікоў. За плячыма былых вучняў засталіся доўгія гады ўпартай працы, а наперадзе – новыя высоты, пакараць якія будзе ўжо складаней, але таксама цікава.

DSC_3889DSC_3890
Святочнае мерапрыемства разгарнулася ў гарадскім скверы. Праграма была насычаная і цікавая. Павіншаваць выпускнікоў са святам і пажадаць ім здароўя, гладкай жыццёвай дарогі, добрых сяброў, поспехаў і самых лёгкіх выпрабаванняў прыйшлі бацькі, педагогі, выхаванцы дашкольных устаноў і кіраўніцтва раёна. Шмат цёплых слоў гучала ў адрас педагогаў і дырэктароў устаноў адукацыі за іх тытанічную і самаадданую працу.

DSC_3891DSC_3893
Завяршылася свята, як і вядзецца, традыцыйным хвалюючым душу танцам выпускнікоў пад гукі школьнага вальса і запускам паветраных шароў, якія ўвасаблялі сабой перамогі, узлёты і мары рабят.

DSC_3895DSC_3897DSC_3899DSC_3901DSC_3905DSC_3914DSC_3918DSC_3921DSC_3922DSC_3923DSC_3925DSC_3928DSC_3930DSC_3932DSC_3933DSC_3935ВыпускнойDSC_3951
Жанна Дзянісава



1 комментарий по теме “Пад гукі школьнага вальса

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *