Госці з Латвіі наведалі Зашыр’е

Общество

Госці чэмпіянату свету па хакеі з Латвіі з небывалым інтарэсам сочаць за спартыўнымі баталіямі, прысутнічаюць на гульнях зборных краін свету па хакеі. Акрамя таго, яны з цікавасцю знаёмяцца з Беларуссю. Так, на мінулым тыдні яны наведалі цудоўны куточак Палесся – аграгарадок Зашыр’е.

DSC_2670
Шчыра і сардэчна, з хлебам-соллю віталі гасцей з Латвіі кіраўнік гаспадаркі Рыгор Бабчанок і дырэктар культурна-спартыўнага цэнтра Яўгенія Шадрына. Дэлегацыя з Латвіі азнаёмілася з выставамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, паглядзела канцэртныя нумары самадзейных аматарскіх калектываў Зашырскага КСЦ. Прычым, як зазначыла Яўгенія Шадрына, сем з іх носяць ганаровае званне ўзорны ці народны. Гучнымі апладысментамі віталі самадзейных артыстаў латвійскія сябры.

DSC_2731
З цікавасцю і захапленнем разглядалі госці чэмпіянату свету па хакеі з Латвіі пабудовы, скульптуры, што ўзводзяць працаўнікі Зашырскага КСЦ сваімі рукамі ў рамесным цэнтры – Горадзе майстроў. Яны па-добраму зайздросцілі таму, што ў нас робіцца ўсё для захавання народных промыслаў, традыцый, каб перадаць іх нашчадкам.
«У нас такога няма, былое ўсё разбурана, а зараз аднавіць самабытную культуру складана. Вельмі добра, што ў вас робіцца ўсё неабходнае для развіцця народных рамёстваў, творчасці», – выказаў сваю думку журналіст Айварс з Рыжскага тэлебачання.
У час наведвання турыстычнага комплексу «Асалода» госці з Латвіі захапляліся прыгажосцю маляўнічых мясцін Палесся. Яны дзяліліся думкамі наконт перамогі каманд, што ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету па хакеі, выказвалі свае прагнозы і меркаванні аб выніках сусветнага форуму, а таксама расказвалі аб Беларусі з іх пункту гледжання.
Сваімі ўражаннямі ад наведвання Беларусі падзяліўся Яніс, балельшчык з Алуксне: «Я быў амаль ва ўсіх краінах свету, аднак такіх добрых, ветлівых, адкрытых і гасцінных людзей, як у Беларусі, сустракаць не давялося. Мяне таксама вельмі ўразіла чысціня як у Мінску, так і па ўсёй Беларусі. Дабіраючыся ў Ельскі раён, у Зашыр’е, мы праехалі амаль праз усю вашу краіну. І ўсюды мы сваімі вачамі бачылі чыстыя, дагледжаныя населеныя пункты, засеяныя і нават квітнеючыя палі. Нас прыемна здзівіла Зашыр’е. Людзі тут дабрадушныя і шчырыя, месцы для адпачынку цудоўныя, прыгожыя краявіды».
Вось такія водгукі аставілі балельшчыкі з Латвіі пасля наведвання аграгарадка Зашыр’е.

Таццяна Петрухно



1 комментарий по теме “Госці з Латвіі наведалі Зашыр’е

  1. Клёво! В Заширьи такая делегация! Хотя там и правда естьчто посмотреть, да и отдохнуть на озере можно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *