Гаспадаркі Ельскага раёна выканалі план сяўбы кукурузы на зерне. Па стане на раніцу 19 красавіка гэтая культура пасеяна на 4500 га, што складае 100% ад даведзенага задання.
Па інфармацыі спецыялістаў праўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, пасяўныя плошчы пад кукурузу на зерне ў гэтым годзе пашыраны на 1500 га. Для гэтага маюцца ўсе матэрыяльныя рэсурсы, уключаючы запас насеннага матэрыялу. Працягваць яе сяўбу па збожжавай тэхналогіі дазваляюць і агратэхнічныя тэрміны.У цэлым кукуруза пасеяна ў раёне на 4996га, што складае амаль 42% планавых плошчаў.
Спецыялісты адзначаюць незвычайна спрыяльныя пагодныя ўмовы для правядзення пасяўной, якія склаліся ў гэтым годзе. Ранні сход снегу, хуткае паспяванне глебы, станоўчыя паказчыкі тэмпературы паветра дазволілі вывесці тэхніку ў поле амаль на месяц раней звычайнага. У выніку яравыя культуры ўжо пасеяны на 47% плошчаў.
Запас часу, падораны вяскоўцам прыродай, дапамагае выканаць працы на сельскагаспадарчых угоддзях якасна і сапраўды ў аптымальныя тэрміны. На сённяшні час бульба пасаджана на 53 га, а у КСУП “Ельскае Палессе” ўжо пасеяна 10 га зялёнага гарошку.
Мяркуючы па тэмпах работ па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых (83%), гаспадаркі павінны завяршыць іх прыкладна праз адзін-два тыдні. Плануецца, што пры спрыяльным надвор’і да першага мая будзе завершана масавая сяўба асноўных культур, а да дзевятага мая ў раёне цалкам завершаць сяўбу.
Алесь Таполя
Фота аўтара
На фота: Уладзімір Цалуйка (КСУП “Скараднянскі”), лепшы механізатар па ўнясенні мініральных угнаенняў
Очень скоро завершается….