На мінулым тыдні тэхнічныя работнікі Ельскай дапаможнай школы-інтэрната ўзялі ў рукі неабходныя прылады і прыступілі да навядзення прыгажосці на сваёй тэрыторыі.
Яны ачысцілі дарогі і тратуары ад пяску, пабялілі дрэвы і бардзюры, прывялі ў належны выгляд малыя архітэктурныя формы. Відаць, ад таго, што засумавалі па цёплых днях, вясне-красе, шчыравалі з асаблівым энтузіязмам і натхненнем.
Настасся семяненка