Перш за ўсё – якасць прадукцыі

Сельское хозяйство

У другой дэкадзе лютага ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна прайшлі агульныя сходы працаўнікоў гаспадаркі. На сходах былі падведзены вынікі дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў за мінулы год, прааналізаваны недахопы і набыткі, а таксама пастаўлены задачы на 2014 год.

15 лютага ў КСУП «Ельск» адбыўся справаздачны сход, на якім прысутнічалі не толькі працаўнікі прадпрыемства, але і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка і старшыня РК прафсаюза працаўнікоў АПК Георгій Цык.

DSCF4064
З дакладам па першым пытанні выступіў дырэктар адной з найбуйнейшых гаспадарак раёна Сяргей Шэцка. Ён дэталёва прааналізаваў становішча ў кожнай галіне сельскагаспадарчай вытворчасці і абмаляваў карціну ў цэлым. Адкрыта паказаў на недапрацоўкі і некаторыя пралікі, выявіў як набалелыя праблемы, так і тыя, што ўзніклі за гэты час. Адзначыў станоўчыя моманты ў раслінаводстве, поспехі і дасягненні асобных работнікаў і ўсяго калектыву ў цэлым. З гонарам Сяргей Іванавіч гаварыў аб тым, што калектыў КСУП «Ельск» у стане вырашаць пастаўленыя перад ім задачы па нарошчванні вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.
– Шмат чаго трэба нам яшчэ зрабіць, – адзначыў Сяргей Шэцка, – каб нармальна жыць і развівацца, своечасова плаціць дастойную заработную плату, купляць неабходную колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў, запчастак, мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, будматэрыялаў і іншых неабходных у гаспадарцы матэрыяльных каштоўнасцяў. Таму асноўная наша задача – дабівацца больш высокіх паказчыкаў ва ўсіх сферах сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаць якасць прадукцыі. Высокая якасць – вось галоўны прыярытэт ўсёй нашай працы.
Дырэктар адзначыў самаадданую працу лепшых механізатараў, раслінаводаў, жывёлаводаў, дзякуючы якой сельскагаспадарчая вытворчасць развіваецца паступальна і заканамерна: КСУП «Ельск» па вытворчых паказчыках – адна з лепшых гаспадарак у раёне.
Аб павышэнні якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і дысцыпліны гаварылі амаль усе выступаючыя: намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Вольга Багінская, галоўны аграном Аляксандр Казлоў, галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Хамутоўскі, начальнік свінагадоўчага комплексу Мікалай Федаровіч і іншыя. Мінулы год з яго гадавымі анамальнымі прыроднымі з’явамі ўнёс свае карэктывы ў планы сельскіх працаўнікоў. Па словах спецыялістаў, прырода выпрабоўвала земляробаў на трываласць. Але, нягледзячы на тое, што ўраджайнасць збожжавых і караняплодаў была значна ніжэй намечаных паказчыкаў, вынік працы паляводаў быў усё-такі станоўчым.
Пры аналізе працы жывёлаводаў адзначалася, што галіна спрацавала не так добра, як ў мінулыя гады. Валавая вытворчасць і ўдой малака на карову значна зменшыліся. У 2013 го-дзе гаспадарка недаатрымала 542,2 тоны малака, знізілася яго таварнасць і якасць, на гэта паказвае зніжэнне рэалізацыі малака сортам «Экстра». Сярод умоў такога стану названы парушэнні дысцыпліны, недастатковая работа па адбору і вырошчванню цёлак ад высокапрадукцыйных кароў і выдзяленне іх ў асобныя группы, падзеж жывёлы, зніжэнне кантролю за кармленнем і доглядам, навядзенне парадку ў памяшканнях і на тэрыторыі ферм. Тым не менш, рэзервы для павелічэння прадукцыйнасці кароў як у пашавы, так і зімне-стойлавы перыяд у гаспадаркі ёсць.
Пра выкананне калектыўнага дагавора ў мінулым годзе расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ірына Жураўская. Ірына Васільеўна ўнесла прапановы аб некаторых дапаўненнях ў калектыўнае пагадненне.
У час нарады былі зацвер-джаны планы сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркі на 2014 год.
На сходзе былі ўшанаваны і прэміраваны лепшыя працоўныя калектывы гаспадаркі і асобныя працаўнікі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве. Віншавалі ў гэты дзень і працаўні-коў, якія ў мінулым годзе выйшлі на заслужаны адпачынак.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *