Вясна ўжо ўступіла ў свае правы і ў Беларусь пачалі вяртацца шпакі. Працягваюць клапаціцца пра птушак і вучні Ельскай дапаможнай школы-інтэрната, якія дапамагаюць ім асвоіцца, будуючы для «навасёлаў» утульныя хаткі.
Пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Пятра Уласенкі вучні 9 класа змайстравалі за дзень 7 шпаковень і размясцілі іх на тэрыторыі школьнага двара, дзе расце 135 яблынь. Шпакоўні, створаныя дзецьмі, дапамогуць птушкам уладкаваць сваё жыллё.
Усе, каго хвалюе лёс пералётных птушак, могуць рыхтаваць шпакоўні. А птушкі аддзякуюць потым сваімі цудоўнымі спевамі і добрым ураджаем садавіны і агародніны.