Кожнай птушцы па кармушцы

Общество

У гэтым годзе прырода і людзі вельмі доўга чакалі зіму. Яна чамусьці спазнілася. Таму і птушкі, якія засталіся зімаваць, адчувалі сябе не вельмі дрэнна. Як-ніяк, а пракарміцца можна было. Але мы, вучні, загадзя рыхтаваліся, каб дапамагчы зімуючым птушкам: рыхтавалі насенне дзікарослых раслін, ладзілі кармушкі.
Засинцы-школьники
У студзені пачаліся сапраўдныя хрышчэнскія маразы, якія не слабелі і сонечнымі днямі. Холадна і голадна стала птушкам. Таму ў нашай школе была праве-дзена акцыя «Птушкі на кармушцы». Мы развесілі кармушкі на дрэвах каля школы і сваіх дамоў. Расчысцілі ад снегу падыходы да іх, пасыпалі корм: крошкі белага хлеба, насенне сланечніка, а Павел Лазоўскі з братам Дзмітрыем і Ілля Мельнік прынеслі насенне дзікарослых раслін.

Доўга чакаць птушак не прыйшлося. Першымі з’явіліся мітуслі-выя сініцы, а за імі да кармушкі наблізілася некалькі асцярожных прыгажуноў – чырванагрудых снегіроў. Вакол на дрэвах расселася чародка палахлівых чорных драздоў, якім мы на другі дзень на галінках дрэў развесілі гронкі чырвонай каліны і рабіны.

Які цуд бачыць вынікі сваіх клопатаў! Мы з захапленнем сачылі за тым, як птушкі адна за другой падляталі да кармушак. Цяпер маразы іх не спужаюць!

Анастасія Фесавец,
вучаніца Засінцаўскай СШ



1 комментарий по теме “Кожнай птушцы па кармушцы

  1. Кормушки для птиц — это хорошо. Но можно просто кусочек сала повесить на веревке в саду, птицы прилетят на такой корм.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *