Да вытокаў душой дакрануцца

Образование

Для ўсіх, хто пражывае на беларускай зямлі, галоўнае – паважаць яе мову, звычаі і традыцыі. Нацыя, якая шануе свой фальклор, – вечная. І таму вельмі добра, што настаўнікі школ надаюць шмат увагі захаванню беларускага фальклору. Гэта спрыяе захаванню духоўнай спадчыны беларусаў.
P1250473
Цікавае мерапрыемства прайшло ў сярэдняй школе №1 г. Ельска пад назвай «Да вытокаў душой дакрануцца», якое заклікала адраджаць, захоўваць і развіваць самабытную народную творчасць, звычаі і культуру нашых продкаў. Гасцямі гэтай сустрэчы былі выхавацелі Ельскага раёна, якія працуюць у групах падоўжанага дня. Дзеці і дарослыя паказалі фальклорнае прадстаўленне, у час якога госці трапілі ў «горад майстроў». На імправізаванай выставе былі прадстаўлены вышыванкі майстрых-умеліц, вырабы з саломкі і дрэва. Былыя настаўнікі гэтай школы былі не толькі ў якасці гасцей, але і прадставілі свае работы па рукадзеллі. Вочы «разбягаліся» – столькі было хараства! І гэта яшчэ не ўсё! Для гасцей былі праведзены майстар-класы па вырабу беларускай лялькі і выцінанках.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *