Ад сяўбы да ўборкі

Сельское хозяйство

Вынікі працы аграпрамысловага комплексу былі падведзены на пасяджэнні Ельскага раённага выканаўчага камітэта. Аб тым, як спрацавалі аграрыі Ельщыны ў 2013 годзе, расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Гапонік.
Гапоник
– Якія вынікі працы аграрыяў Ельшчыны ў мінулым годзе? 

– Для аграрнага комплексу Ельшчыны мінулы год быў нялёгкі, па некаторых пазіцыях былі не выкананы прагнозныя паказчыкі, але ўвогуле спрацавалі нядрэнна. Так, у 2013 годзе выраблена сельскагаспадарчай прадукцыі ў супастаўляльных цэнах у агульным сектары на суму 251,2 млрд рублёў, ці 106,2 % да ўзроўню 2012 года пры заданні 120 %. Але гэта нядрэнны паказчык – у вобласці наш раён заняў другое месца. Выраблена прадукцыі ўсімі катэгорыямі гаспадарак на суму 315 млрд рублёў, ці 105,6 % да ўзроўню 2012 года. У гэтым напрамку мы амаль што выканалі даведзенае заданне, таму сярод іншых раёнаў Гомельшчыны занялі першае месца.

– Анатоль Генрыкавіч, якія асноўныя вынікі работы раслінаводчай галіны раёна?

– Усе палявыя работы года, ад сяўбы да ўборкі, для сельскагаспадарчых арганізацый праходзілі ў няпростых умовах. Але, нягледзячы на гэта, нашы працаўнікі вёскі ў мінулым годзе стараліся выканаць увесь планавы аб’ём сельскагаспадарчых работ. У раслінаводстве, дзякуючы зладжанай рабоце вяскоўцаў, удалося сабраць 28356 тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, гэта 114,6 % да ўзроўню 2012 года. З кожнага гектара намалочана па 27,1 цэнтнера збожжавых, што на 1 цэнтнер на гектар вышэй да ўзроўню 2012 года. Выхад зерня з аднаго бала-гектара збожжавых склаў 100,7 кг.

– Вядома, што малочная галі-на дазваляе забяспечыць што-дзённае паступленне грашовых сродкаў на рахункі гаспадарак і з’яўляецца крыніцай іх дабрабыту. Як яна развівалася ў раёне ў мінулым годзе?

– Жывёлаводамі раёна абслугоўваецца 25032 галавы буйной рагатай жывёлы. Сярэдні ўдой малака на карову за 2013 год склаў 3665 кг. Выраблена малака 29693 тоны, прададзена малака ў заліковай вазе 24590 тон. Забяспечаны рост таварнасці малака 83,1%. Асноўны прыбытак дае малако класа «Экстра», але вытворчасцю яго, на жаль, займаюцца толькі на некаторых комплексах такіх гаспадарак, як КСУП «Саўгас «Камуніст», ДП «Ельскае Палессе», КСУП «Дабрынь». Таварнасць малака і яго якасць – жывыя грошы, якія прадпрыемствы губляюць. А гэта недапушчальна, таму ёсць над чым працаваць.

Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы ў 2013 годзе склала 3645,3 тоны, або 115,3 % да ўзроўню 2012 года. Пры гэтым забяспечана прадукцыйнасць пагалоўя: сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе маладняку склала 667 грам, што на 92 грамы вышэй, чым у 2012 годзе.

– Анатоль Генрыкавіч, якія фінансавыя вынікі работы гаспадарак раёна?

– Выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг сельскай гаспадаркі за мінулы год вырасла на 23,8 % і склала больш за 180,4 млрд рублёў, рэнтабельнасць продажаў склала 8,7 %, пры заданні 6 % (5 месца ў вобласці). Гэта дазволіла павялічыць сярэднюю заработную плату ў сельгасарганізацыях раёна на 31,1 %. У мінулым годзе яна склала 3495 тыс. рублёў. Найбольшая сярэдняя заработная плата ў памеры 3990 тыс. рублёў атрымана працаўнікамі КСУП «Саўгас «Камуніст» і КСУП «Ельск» – 3522 тыс. рублёў.

Я ўпэўнены, што працаўнікі вёскі павінны атрымліваць дастойную аплату сваёй працы. Але гэтыя грошы патрэбна зарабіць.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *