Зімовыя забавы

Образование

З вялікім жаданнем дзеці чакаюць зімы, каб пакатацца на лыжах, на заснежаных горках, на люстраным катку! Каток – гэта тое цуда, якое можна зрабіць сваімі рукамі.

DSC_6712
Так, пад кіраўніцтвам Сяргея Каляды, настаўніка фізічнай культуры, вучні 10 класа Ельскай дапаможнай школы-інтэрната прыбралі двор ад снегу і залілі каток прама у двары школы. Па словах ініцыятыўнага, творчага настаўніка, такі каток заліваецца не першы год. А самае галоўнае – знаходжанне катка ў двары школы дае магчымасць заняць дзяцей у вольны час і пазбегнуць траўматызму, дзякуючы пастаяннаму назіранню выхавацеляў.

Выхаванцы школы-інтэрната цяпер кожны дзень у вольную хвілінку і ўвечары катаюцца на катку. Гэта дае магчымасць дзецям навучыцца трымацца на лёдзе, а выхавацелям – карэкціраваць рух дзяцей. Галоўнае – зберагчы здароўе, падараванае прыродай.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *