Земляробства высокага ўзроўню

Сельское хозяйство

Аграпрамысловы комплекс Гомельскай вобласці мае вялікі патэнцыял, у першую чаргу гэта датычыцца ўвядзення ў сельгасабарот невыкарыстоўваемых угоддзяў, ашчаднага і руплівага стаўлення да зямлі, павышэння прадукцыйнасці працы на ўсіх участках работы, паведаміў 22 лістапада ў Жлобіне на абласных «Дажынках 2013» старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.
Ельскі раён на фоне сярэднеабласных паказчыкаў развіцця аграпрамысловага комплексу выглядае не горшым чынам: ён стаў пераможцам абласнога конкурсу ў намінацыі «Лепшы раён па землекарыстанні высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванні жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».
Ельскі раён прадстаўляла дэлегацыя ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пісаніка, першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоля Гапоніка, дырэктара КСУП «Саўгас «Камуніст» Рыгора Бабчанка, дырэктара КСУП «Скараднянскі» Васіля Касенкі, галоўнага інжынера КСУП «Саўгас «Камуніст» Юрыя Бараноўскага, вадзіцеля гэтай жа гаспадаркі Міхаіла Яцко і механізатараў КСУП «Ельск» Аляксандра Смыкоўскага і Сяргея Карлюка.

SAM_1670
З абласнога аграфэсту дэлегацыя вярнулася не з пустымі рукамі. За добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны першы намеснік старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Гапонік.

DSC_4094
Акрамя гэтага, у скарбонцы ельскіх аграрыяў з’явіўся сертыфікат на атрыманне трох трактароў МТЗ 82.1 і аўтамабіля «Шэўрале Ніва» . Гэтымі каштоўнымі падарункамі Ельскі раён узнагароджаны за высокую культуру земляробства і найвышэйшы прырост збожжа да ўзроўню 2012 года.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *