Снег выпаў нечакана…


Снежныя ападкі прымусілі беларусаў сур’ёзна патурбавацца, асабліва тых, хто жыве ва ўласных дамах. Белыя гурбы на дахах, дарогах і тратуарах, машынах заставілі жыхароў Ельска і камунальнікаў хуценька ўзяцца за працу.
DSC_4505
КЖЭУП «Ельскае» ратуе гарадскія вуліцы ад снегу з дапамогай 8 адзінак спецыялізаванай тэхнікі, а на прыбіранне вуліц у час снегападу выходзіць да 15 камунальнікаў. З пачаткам зімы для барацьбы з галалёдам было выкарыстана 50 тон пясчана-саляной сумесі, расказаў намеснік дырэктара КЖЭУП «Ельскае» Дзмітрый Семяненка.

Дзяржаўтаінспектары заклікаюць вадзіцеляў быць уважлівымі і асцярожнымі за рулём у складаных умовах надвор’я. У час моцных ападкаў трэба рухацца з уключаным бліжнім святлом фар, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з асаблівай асцярожнасцю рухацца па мастах, эстакадах, паблізу пешаходных пераходаў, адмовіцца ад рэзкіх тармажэнняў і манеўраў. «Вадзіцелям патрэбна памятаць, што на зімовай дарозе нельга рабіць рэзкіх рухаў: ні рулём, ні педаллю газа, ні тормазам! А веласіпедыстам і вадзіцелям мапедаў, згодна з правіламі дарожнага руху, у час снегападу і галалёдзіцы рухацца на двухколавым транспарце ўвогуле забаронена», – папярэджвае начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Дворак.

Анастасія БЯЛЯК



1 комментарий по теме “Снег выпаў нечакана…

  1. Классное название! В самую точку! Что правда, то правда, снег выпал неожиданно для наших комунальников. Еле справились с очисткой снега….

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *