Урачыстае ўручэнне павестак прызыўнікам Ельскага раёна, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, адбылося 8 лістапада ў ГДК «Колас» .
На ўрачыстае мерапрыемства «Шчаслівай службы, салдат» сабраліся бацькі будучых салдатаў, сябры, блізкія людзі і прадстаўнікі грамадскасці.
З найлепшымі пажаданнямі і парадамі на будучую службу да прызыўнікоў звярнуўся Рыгор Цык, намеснік старшыні Ельскага райвыканкама. Ён пажадаў прызыўнікам добрай службы, моцнага здароўя, справядлівых камандзіраў, стаць прыкладам для саслужыўцаў і хутчэй вярнуцца дамоў, дзе будуць чакаць іх родныя і блізкія. А таксама Юрый Яначкін, ваенны камісар Ельскага раёна, і Сяргей Захаранка, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», шчыра павіншавалі навабранцаў і далі ім карысныя парады.
У гонар прызыўнікоў гучалі песні ў выкананні артыстаў ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Падчас мерапрыемства Ірына Шаўчук, першы сакратар РА ГА «БРСМ», і Ірына Таран, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, павіншавалі ўсіх навабранцаў і падарылі ім памятныя сувеніры. Кульмінацыяй святочнага мерапрыемства стала ўручэнне навабранцам павестак.
Анастасія БЯЛЯК
Поздравляю призывников с началом нового этапа в их жизни! Пусть у них будут хорошие сослуживцы, «деды» и командиры!