Чалавек упрыгожвае месца

Общество

У вёсцы Дзвіжкі, якая ў апошні час набыла сучасны і прывабны выгляд, на цэнтральнай вуліцы размешчаны дом з цікавымі дзіцячымі кампазіцыямі, арэлямі, пальмамі і казачнымі героямі. Сваім сваеасаблівым і яркім выглядам ён прыцягвае ўвагу ўсіх, хто праходзіць ці праязджае каля яго.

У гэтым доме жыве маладая сям’я Саломенка. Гаспадары дома Ілля і Людміла выхоўваюць траіх малых дзетак. Старэйшая дачка Яўгенія ходзіць у дзіцячы садок, Віталь яшчэ дома, разам з маці і бабуляй. Малодшаму Захару усяго 4 месяцы, і ён патрабуе вялікай увагі.

P9040008
– Дзеці – гэта шчасце, – падчас гаворкі прызнаецца Людміла.
Сваю палавінку, статнага хлопца Іллю, яна сустрэла ў Магілёве, дзе вучылася ў каледжы мастацтваў. Пасля вяселля маладыя пачалі жыць і працаваць у вёсцы Дзвіж-кі. Праз два гады сям’і Саломенка вы-дзелілі дом ад КСУП «Ельск», дзе Ілля ўладкаваўся на працу жывёлаводам.
У маладой сям’і хапае часу з дзецьмі займацца, і гаспадарку весці.
Людміла Саломенка – творчая асоба, яна валодае цудоўнымі арганізатарскімі здольнасцямі, таму і працуе культработнікам у вясковым клубе.
І як толькі ўсё паспявае гэтая руплівая дзяўчына? Людміла з усмешкай расказвае:
– Справа ў тым, што ў нашай сям’і мы заўсёды дапамагаем і падтрымліваем адзін аднаго. Нават і не ведаю, што б я рабіла без сваіх блізкіх. Калі б не падтрымка маіх родных – мужа, маці, Ганны Янскай, якая мне дапамагае з маімі дзеткамі, і роднай цёткі, Вольгі Цімошчанка, – мне адной было б вельмі цяжка. Цётка для мяне – самы вясёлы, цікавы і добры чалавек на зямлі. Яна заўсёды ўдзельнічае ў маіх святах, выконваючы ролі галоўных герояў.
Мама гаворыць, што я ўвабрала ў сябе бацькоўскія рысы, якія мне дапамагаюць рэалізавацца ў сённяшнім складаным часе. Мой бацька доўгі час працаваў загадчыкам сельскага клуба ў вёсцы Дзвіжкі. На жаль, яго няма зараз разам з намі, але я адчуваю яго падтрымку і любоў.
Да любога свята, што праходзіць у вёсцы, Людміле дапамагае рыхтавацца яе муж. Ён стаў для яе самай надзейнай апорай і падтрымкай. Вось і свята вёскі, якое нядаўна адзначылі ў Дзвіжках, прайшло пры яго падтрымцы і дапамозе. Уся цяслярская работа да свята, пабудова падворкаў, імправізаванай сцэны, зроблена рукамі мужа.
Маладая жанчына з задавальненнем арганізоўвае мерапрыемствы ў клубе, у якіх удзельнічае сама, падаючы добры прыклад дзецям. Аб яе прыгожым голасе ведаюць многія. Яна радуе сваімі выступленнямі не толькі жыхароў сваёй вёскі, але і людзей у раёне.
Прывабная, добрая, цярплівая, спагадлівая, працавітая, міласэрная, з чысцінёй унутранай і знешняй.
– Я вельмі люблю марыць, – прызнаецца Людміла. – Мару аб тым, каб у вёсцы пабудавалі новы клуб, дзе можна было б з карысцю і задавальненнем адпачываць усім вяскоўцам і гасцям.
Я стараюся быць творчай, цікавай для людзей рознага ўзросту. У клубе створаны гурткі, якія з задавальненнем наведваюць дзеці. Тут мы вучымся спяваць, танцаваць, трымацца на сцэне. Вельмі прыемна, калі мяне разумеюць, калі атрымліваюцца сумесныя тан-цавальныя нумары. Мне лёгка працаваць з такімі дзецьмі, як Вікторыя Цімошчанка, Алена Падалінская, Анастасія Зданевіч, Альбіна Лукашэнка, Вікторыя Баланчук, Анастасія Падалінская, якія адразу здольны паўтарыць усе рухі ў танцы і запомніць складаныя кампазіцыі.
Але ж на першым месцы ў мяне стаіць сям’я. Вельмі люблю сваіх родных і даражу сям’ёй, а таму галоўнае для мяне – каб усе мае родныя і блізкія людзі былі здаровыя.
Кажуць, што шчасце – гэта калі хочацца ісці на працу, а вечарам вяртацца дадому, дзе цябе чакаюць, любяць, разумеюць, паважаюць, да цябе прыслухоўваюцца. У дружнай сям’і Саломенка пануюць згода і лад. Няхай і шчасце крочыць з імі па жыцці.

Анастасія Бяляк
Фота з сямейнага архіва



2 комментария по теме “Чалавек упрыгожвае месца

  1. И как же это хрупкая девушка все успевает??? Дети, домашнее хозяйство,работа, мероприятия…. Я бы загнулась…

  2. жизнь дана нам один раз, поэтому нужно ловить каждый миг)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *