Ва ўсіх 16 школах Ельшчыны 2 верасня адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў.
Амаль 160 вучняў Зашырскай сярэдняй школы ў гэтым навучальным годзе пераступілі школьны парог, каб адправіцца ў цудоўную краіну ведаў. На ўрачыстай лінейцы іх і настаўнікаў віншавалі з нагоды свята дырэктар школы Рыгор Навіцкі, намеснік дырэктара Галіна Алісейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзімір Полаз, настаяцель Храма вёскі Зашыр’е пратаіерэй Пятро, кіраўнік КСУП «Саўгас «Камуніст» Рыгор Бабчанок, ветэран педагагічнай працы Марыя Ляшкевіч, участковы інспектар РАУС Валянцін Цыза і іншыя.
Самымі маленькімі і непасрэднымі ўдзельнікамі свята сталі першакласнікі. Адзінаццаць гарэзлівых хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню пераступілі школьны парог, каб ісці па краіне ведаў, вучыцца чытаць і пісаць, працягваць традыцыі роднай школы і стаць сапраўднымі грамадзянамі сваёй рэспублікі. На ўрачыстай лінейцы ім былі ўручаны падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – кнігі «Мая Радзіма – Беларусь», а таксама сувеніры ад выпускнікоў школы. Ніна Юшкевіч, настаўніца першакласнікаў, сустрэла сваіх вучняў цёплай усмешкай, шчырымі пажаданнямі поспехаў у навучанні. Яна падарыла дзецям святочны торт і пасыпала на іх пшанічнае зерне – сімвал жыцця і ведаў.
Пасля сімвалічнага першага званка ўсе вучні паспяшаліся ў прасторную, светлую школу, ва ўтульныя, адрамантаваныя і гасцінна сустракаючыя іх класы. Пачаліся школьныя ўрокі, пачаўся новы навучальны год. Няхай ён прынясе вучням новыя веды, адкрыцці і здзяйсненні.
Таццяна Петрухно
Столько лет прошло с того времени, когда носили такую школьную форму — советскую. А вот и сейчас платья эти модны и вызывают настольгию. И красиво-то как!!!!