Хутка ў Жлобіне будзе свята

Общество

Да галоўнага свята хлебаробаў рэспублікі, якое сёлета будзе прымаць горад Жлобін Гомельскай вобласці, засталося менш чым адзін месяц. Падрыхтоўка да рэспубліканскага свята-кірмашу «Дажынкі 2013» вядзецца вельмі актыўна.

DSC_9734
У апошнія некалькі месяцаў горад металургаў усё больш нагадвае горад будаўнікоў. Увесь райцэнтр у будаўнічых канструкцыях. На аб’ектах працуюць больш за 2,5 тысячы будаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Ельскай ПМК-96. Рамантуюцца дарогі, жылыя дамы, вакзалы, адміністратыўныя будынкі, магазіны…
Часу на раскачку ў жлабінчан не было, у работу ўключыліся адразу, таму што пра тое, што Жлобін стане сталіцай «Дажынак», даведаліся толькі ў лютым. На падрыхтоўку – усяго каля паўгода. Гэта самы кароткі тэрмін за ўвесь час правядзення рэспубліканскіх «Дажынак». Таму ўпор вырашылі зрабіць не на будаўніцтва, а на рэканструкцыю таго, што ўжо ёсць, на рэалізацыю даўніх планаў.

У праграме падрыхтоўкі да аграфэсту – рэканструкцыя і будаўніцтва каля 300 аб’ектаў. На гэта выдзелены 1 трыльён 270 мільярдаў рублёў, з іх амаль 390 мільярдаў выдзелена на прывядзенне ў належны стан рэспубліканскіх дарог, якія вядуць у Жлобін.

Аднаўляюцца Палац культуры і Бульвар металургаў, дзе будуць разварочвацца галоўныя падзеі фестывалю, а таксама аўтавакзал, кінатэатр «Радзіма». У новы будынак пераедзе краязнаўчы музей. Гасцей свята бу-дзе прымаць новая дзевяціпавярховая гасцініца «Дняпроўская жамчужына». У самым разгары ўзвядзенне ўніверсальнага спартыўна-аздараўленчага комплекса з трыбунамі на 1500 месцаў. І гэта толькі найбольш значныя праекты. Яшчэ каля 190 аб’ектаў не ўвайшлі ў праграму «Дажынак» і рэканструюцца сіламі ўладальнікаў.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “Хутка ў Жлобіне будзе свята

  1. Когда у нас какой-то большой, хотя бы областной праздник проведут???? Хоть бы дороги построили, да заборы поставили нормальные. Может бы и город наш хоть чуть-чуть приобразился бы, а так в сравнении с другими городами очень серенький наш Ельск. очень обидно за город родной!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *