Прафсаюзная дапамога

Образование

На мінулым тыдні партфель першакласніцы, напоўнены ўсімі неабходнымі школьнымі прыладамі, уручыў Георгій Цык, старшыня Ельскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Агроном-084
Штогод арганізоўваецца акцыя «Збяром партфель першакласніку» Ельскай раённай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сёлета шчаслівай уладальніцай партфеля ад прафсаюза стала першакласніца з горада Ельска Анастасія Міхевіч. Яе маці Людміла Міхевіч працуе загадчыцай склада ў КСУП «Ельск» і выхоўвае траіх дзяцей. Прафсаюзная дапамога напярэдадні новага навучальнага года аказалася добрай падтрымкай для сям’і.

Уручаючы партфель дзяўчынцы, якая 2 верасня атрымае ганаровае званне школьніцы, Георгій Цык пажадаў будучай вучаніцы поспехаў у вучобе, добрага настрою і толькі выдатных адзнак.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *