9 ліпеня аграрыі КСУП «Саўгас «Камуніст» першымі ў раёне прыступілі да ўборкі азімых зерневых культур.
Як паведаміў Андрэй Мялешчанка, аграном, начальнік участка №1 КСУП «Саўгас «Камуніст», уборку пачалі з азімага трыцікале. На сёння ў поле выведзена 7 камбайнаў і 4 машыны па адвозу зерня, пры неабходнасці колькасць аўтамабіляў можа быць павялічана. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых на палях, дзе зараз вядзецца ўборка, складае каля 25–27 ц з гектара.
«Настрой ёсць, тэхніка ў парадку, – гаворыць Андрэй Міхайлавіч, – галоўнае, каб надвор’е не падвяло» .
Усяго хлебаробам гэтай гаспадаркі сёлета патрэбна будзе ўбраць больш за 2 тыс. гектараў зерневых.
Жанна Дзянісава