Пара гарошку

Сельское хозяйство

Гаспадаркі Гомельшчыны працягваюць уборку зялёнага гарошку. У гэтым годзе ў вобласці пад гарошак адведзена каля 760 гектараў.

У Ельскім раёне пасеяна 200 гектараў зялёнага гарошку: па 50 гектараў у КСУП «Ельскае Палессе» і «Дабрынь» і 100 гектараў – у КСУП «Ельск». На раніцу 1 ліпеня, згодна з аператыўнымі дадзенымі райсельгасхарчу, убрана 14 гектараў у КСУП «Ельскае Палессе», намалочана 46 тон.

DSC_8415
Уборка зялёнага гарошку будзе ісці 5–6 тыдняў – па меры паспявання. Кансервацыя гэтай культуры павінна праводзіцца за вельмі кароткі час: толькі так можна захаваць усе харчовыя якасці прадукту.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *