Малады вадзіцель са «Скараднянскага»

Общество

Амаль тысячу тон збожжа новага ўраджаю першым у раёне перавёз з палёў малады вадзіцель КСУП «Скараднянскі» Яўген Крывенькі.

Па дадзеных на раніцу 18 ліпеня, ён адвёз ад камбайнаў 971 тону зерня, што дазволіла яму стаць лідарам раённых спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю.

DSC_9048
Нягледзячы на даволі малады ўзрост, Яўген Крывенькі з’яўляецца адным з самых старанных і сумленных працаўнікоў КСУП «Скараднянскі». Шосты год вадзіцель адвозіць сваім МАЗам збожжа ў час уборачнай кампаніі і штогод мае добрыя вынікі сваёй працы. Так, у мінулым годзе Яўген быў прызнаны пераможцам сярод маладых вадзіцеляў у раённых спаборніцтвах на ўборцы збожжавых, стаў першым вадзіцелем-тысячнікам.

Сёлета пазіцый здаваць таксама не збіраецца, а нават пастараецца дабіцца яшчэ лепшых вынікаў, падзяліўся сваімі думкамі малады чалавек. Калі пашанцуе і не падвядзе тэхніка – паўдзельнічаць у абласных ці нават у рэспубліканскіх «Дажынках». Будзем спа-дзявацца, што Яўгену ўсміхнецца ўдача і ўсе яго мары і памкненні спраўдзяцца!

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *