Гаспадаркі Гомельскай вобласці практычна завершылі касьбу траў першым укосам на мінулым тыдні. У Ельскім раёне, па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на раніцу 17 чэрвеня, скошана першым укосам 8440 гектараў траў. Сена нарыхтавана ў раёне 2656 тон, або больш за 20 % да плану, сенажу – 21229 тон, або 40,6 % да плану. На кожную ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана 3,74 ц адзінак травяністых кармоў.
У КСУП «Ельскае Палессе» плануецца сёлета нарыхтаваць 3180 тон сена, 8500 тон сенажу і 30000 тон сіласу. Зараз нарыхтоўка кармоў у гаспадарцы ідзе даволі добрымі тэмпамі. І на касьбе, і на нарыхтоўцы і адвозцы сенажнай масы, і на трамбоўцы ў траншэі заняты вопытныя і адказныя механізатары. Многія з іх з’яўляюцца лідэрамі корманарыхтовак у раённых спаборніцтвах.
Ганна Булаўка
На здымку: на карманарыхтоўках у КСУП «Ельскае Палессе» заняты механізатары Сяргей Прышчэп, Аляксандр Бараноўскі і Аляксандр Цярэшчанка.
Пора начинать уже второй укос.