Алёна Чынікайла, вучаніца Рамязоўскай сярэдняй школы:
– На працягу навучальнага года з кожным нумарам раённай газеты «Народны голас» я звычайна знаёмлюся ў школе. На перапынках між урокамі я бяру газету і ўважліва яе чытаю. Асабліва прыемна, калі знаходжу матэрыялы пра нашу вёску Рамязы, яе жыхароў, школьнікаў Рамязоўскай школы. Даволі часта і мае аднакласнікі трапляюць на старонкі «раёнкі», удзельнічаюць у бліц-апытаннях, расказваюць пра свае поспехі ў школьным жыцці.
Акрамя гэтага, люблю чытаць разнастайныя матэрыялы пра нашу Ельшчыну, яе будні і святы.