Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

Общество

12 мая 2013 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўсталявана ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, накладзены на залатыя промнi ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева – ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам «Рэспублiка Беларусь». Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колераў. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на нашым сцягу – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўцы, пафарбаваным у залацісты колер.

Герб і сцяг з’яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта наша гісторыя, гэта будучыня беларускай дзяржавы, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.715655



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *