Па коржыкі – у буфет!

Образование

У сярэдняй школе горада Ельска № 1 каля школьнага буфета ў час перапынкаў вельмі шматлюдна. Дзіцячыя галасы гамоняць на ўсе лады.


 «Мне – коржык!», «А мне, калі ласка, пячэнне!», «А я хачу вунь тых цукерак!», «Прадайце мне пачак соку!»


– прыкладна такія просьбы-пажаданні чуе між урокамі прадаўшчыца Вольга Шпалак.


– Часам бывае складана, калі ў буфет набіваецца поўна дзяцей і кожны хоча нешта купіць, – расказала Вольга. – Разлічыць трэба вельмі хутка, каб не затрымліваць школьнікаў і не даць ім спазніцца на ўрокі. Нягледзячы на тое, што дзяцей кормяць у сталовай, ім усё роўна хочацца папоўніць запасы сваёй энергіі.


Калі я спытала ў дзяцей, якія стаялі ў чарзе каля буфета (таму што туды ўсе не здолелі ўціснуцца), што найбольш запатрабавана, то яны ў адзін голас адказалі:


– Канешне ж, свежая выпечка, смажанкі асабліва! Шкада толькі, што не ўсім іх заўсёды хапае.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *