Смачны бярозавік

Общество

Пра бярозавы сок гавораць: «Хочаце ўмацаваць імунітэт – піце бярозавы сок! Хочаце «прамыць» ныркі – піце бярозавы сок! Хочаце палепшыць кроваўтварэнне – піце бярозавы сок! Хочаце чагосьці свежага і смачнага – піце бярозавы сок!»  Вучоныя сцвярджаюць, што калі выпіваць хоць па шклянцы бярозавага соку ў дзень, то знікнуць санлівасць, пачуццё стомленасці, раздражняльнасць.
Каб назапасіць і захаваць гэты цудадзейны напой на доўгі час, людзі выкарыстоўваюць разнастайныя спосабы. Прапануем вашай увазе некаторыя з іх.



Бярозавік з апельсінам
Прывезены з лесу свежы бярозавы сок даводзяць да кіпення, дакладней, да з’яўлення бурбалак (даваць доўга кіпець яму нельга), разліваюць у чыстыя сухія трохлітровыя банкі. На кожную банку дабаўляюць 1 стакан цукру, 1,5–2 чайныя лыжкі лімоннай кіслаты, кружок апельсіна. Апельсін можна замяніць лімонам або галінкай смародзіны з пупышкамі. Пасля гэтага банкі закатваюць – стэрылізацыя не патрэбна.
Ў брадзіць. Такі сок можна захоўваць у халадзільніку да Новага года.



Бярозавік з «Дзюшэсам»
На 10 літраў свежага бярозавага соку ўзяць 100 грамаў цукерак («Дзюшэсу» або іншых карамелек). Давесці да кіпення, дабавіць лімон (або лімонную кіслату) і цукар (на ваш густ), закатаць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *