Надвор’е спрыяе пасяўной

Сельское хозяйство

Цёплае і сухое надвор’е, якое ўсталявалася на тэрыторыі рэспублікі ў апошні час, з’яўляецца вельмі спрыяльным для таго, каб пасяўная кампанія ў краіне набрала добрыя абароты.


Акрамя севу збожжавых, гаспадаркі Ельшчыны прыступілі да севу кукурузы на зерне. Гэтай культуры на зерне запланавана пасеяць 2000 гектараў, на зялёную масу – 7800 гектараў. На 24 красавіка пасеяна 479 гектараў кукурузы на зерне. У лідарах – КСУП «Дабрынь» і КСУП «Ельск». У іх пасеяна больш чым па 100 га.


У цэлым у гэтым годзе каралева палёў у Гомельскай вобласці будзе займаць 278,4 тысячы гектараў, у тым ліку зерневыя пасевы 80,9 тысячы гектараў. Гэта складае каля 60 % яравога кліна.
На здымку: аграном КСУП «Скараднянскі» Юлія Шчыпіла з механізатарам Сцяпанам Сарнаўскім засыпаюць насенне кукурузы.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *