Кожная хвілінка дарагая

Сельское хозяйство

На гэтым тыдні надвор’е ў краіне ўсталявалася добрае, вельмі прыдатнае для сяўбы. Вада хутка сыходзіць з палёў, і тэхніка зараз працуе там, дзе некалькі дзён назад не магла прайсці.



Для аграрыяў цяпер важна скарыстаць кожную хвілінку, каб залажыць аснову для будучага ўраджаю. Таму паралельна з сяўбою на палях гаспадарак раёна вядзецца многа іншых работ: падкормка азімых збожжавых і азімага рапсу, унясенне ўдабрэнняў, падрыхтоўка глебы і г. д.



У КСУП «Дабрынь» таксама настала гарачая пара. Па словах агранома гаспадаркі Юліі Мяцеліцы, сёлета дабрынцам патрэбна пасеяць больш за 600 гектараў збожжавых (з іх 100 га пшаніцы, 150 га – ячменю, 180 га – аўсу), амаль 2000 гектараў кукурузы ў цэлым.  Акрамя гэтага, будуць вырошчваць сланечнік, зялёны гарошак і інш. Механізатары працуюць не шкадуючы сіл, разумеючы значнасць вясновага часу, які ні ў якім разе нельга ўпускаць. На раніцу 18 красавіка ў КСУП «Дабрынь» пасеяна 30 гектараў віка-аўсянай сумесі. Лічба пакуль што нязначная, але ж з цягам часу, калі палеткі стануць больш даступнымі для тэхнікі, яна імкліва будзе павялічвацца, запэўніваюць спецыялісты гаспадаркі.
У цэлым у раёне на 18 красавіка пасеяна 12 % яравых збожжавых. Лідарамі сяўбы пакуль што з’яўляюцца КСУП «Падгалле», «Саўгас «Камуніст» і «Ельскае Палессе» (у іх пасеяна амаль пятая частка збожжавых). Акрамя гэтага, у раёне ўжо падкормлена значная частка азімых збожжавых культур (36 %) і азімага рапсу. Падрыхтавана 989 гектараў глебы.



Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *