Добрыя надоі – у падзяку за ласку

Сельское хозяйство

Амаль аднолькавую колькасць малака надаілі ў мінулым годзе аператары машыннага даення КСУП «Саўгас «Камуніст» Ніна Чкулава і Таццяна Каваленка.


6331 кілаграм малака – вынік Ніны Чкулавай, а 6246 кілаграмаў – Таццяны Каваленка. Жанчыны працуюць разам на малочнатаварнай ферме № 1 Зашыр’е, у радзільным аддзяленні. Праўда, Таццяна Мікалаеўна – больш за 20 гадоў, а Ніна Мікалаеўна – толькі год (да гэтага была даяркай у цэхах).


Пра жанчын брыгадзір фермы Ігар Таскучоў гаворыць з вялікай павагай. Адзначае іх добрасумленнасць і адказнасць у працы, надзейнасць і стараннасць. Абедзве жанчыны – вопытныя працаўніцы, доўгі час працуюць даяркамі. Таму выдатна ведаюць норавы і звычкі жывёлы, знаходзяць падыходы да кожнай кароўкі. А тыя ў сваю чаргу адказваюць ім добрымі надоямі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *