Дадзены старт пасяўной

Сельское хозяйство

Земляробы Гомельшчыны, а іменна работнікі КСУП «Саўгас «Камуніст» Ельскага раёна, далі старт яравой сяўбе ў гэтым годзе. У чацвер на мінулым тыдні механізатар гэтай гаспадаркі Уладзімір  Давыдзюк засеяў першыя гектары аўсом. У наступныя дні да пасяўной кампаніі далучыліся практычна ўсе гаспадаркі Ельшчыны.


Сёлета ў раёне запланавана правесці яравую сяўбу на плошчы 15367 гектараў: з іх ранніх яравых збожжавых і зернебабовых – амаль 3000 гектараў, 800 гектараў – сланечнік, 260 гектараў – соя, 7800 гектараў – кукурузы на сілас, 2000 гектараў – кукурузы на зерне і інш.



Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,  на раніцу 15 красавіка сельгас-прадпрыемствамі раёна пасеяна амаль 200 гектараў. Актыўна сяўба ідзе ў КСУП «Саўгас «Камуніст», ДП «Падгалле» і «Ельскае Палессе». Стрымлівае тэмпы сяўбы надвор’е ў астатніх гаспадарках. Тым не менш, у КСУП «Ельск» і КСУП «Скараднянскі» пасяўныя агрэгаты таксама выведзены ў поле.



Акрамя гэтага, сельгаспрадпрыемствы Ельшчыны актыўна займаюцца іншымі вясновымі палявымі работамі. Так, дзе гэта магчыма, вядзецца падсеў траў,  паркармліваюцца азімыя збожжавыя і рапс, уносяцца арганічныя ўдабрэнні, вядзецца падрыхтоўка глебы.



Ганна Гаўрылава
Фота Аляксандра Газукі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *