Асноўная задача, якая сёння стаіць перад аграрыямі, – своечасова і якасна падрыхтавацца да вясновых палявых работ.
Складаная сітуацыя ў вобласці, адзначыў на губернатарскай планёрцы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Мятліцкі, назіраецца з рамонтам тэхнікі. А часу да пасяўной засталося зусім мала. 89 % энерганасычаных трактароў у цэлым па Гомельшчыне гатовы да работы. Прывесці ў належны стан патрэбна яшчэ 90 адзінак.
У Ельскім раёне, па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, агульная гатоўнасць тэхнікі да пасяўной складае 90 %, энерганасычаных трактароў – 75 %.
Ганна Гаўрылава