У II рэспубліканскім конкурсе творчых і навукова-даследчых вучнёўскіх работ, скіраваных на прапаганду беларускай мовы і літаратуры, развіццё інтэлектуальнай і мастацкай творчасці сярод навучэнцаў, у намінацыі «2012 год – Год кнігі» адзначана навукова-даследчая работа Марыі Аўраменка, вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ельска», і яе настаўніцы Алены Шыкун (на здымку). Дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам, а яе настаўнік – падзякай за развіццё творчых здольнасцей і навукова-даследчую дзейнасць вучняў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Мінску.
Рэспубліканскі конкурс творчых і навукова-даследчых работ праводзіцца па ініцыятыве ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». І нам вельмі прыемна, што вучні Ельскага раёна становяцца пераможцамі такога прэстыжнага конкурсу.
Жанна Найман