Нас стала болей!

Общество

У чацвер, 21 сакавіка, ва ўсіх аддзяленнях сувязі горада і раёна прайшоў Дзень падпісчыка, у час якога ўсе жадаючыя мелі магчымасць аформіць падпіску на выданні – рэспубліканскія, абласныя і раённыя.


Акрамя гэтага, як заўжды бывае ў час такой акцыі, усе новыя падпісчыкі атрымалі падарункі ад супрацоўнікаў паштовых аддзяленняў. Маленькія чытачы былі ў захапленні ад каляровых маляванак, маладыя людзі атрымалі цікавыя сучасныя часопісы, падпісчыкі пажылога ўзросту ўзбагаціліся выданнямі згодна са сваімі інтарэсамі.


Паклапаціўшыся пра тое, каб перыядычныя выданні рэгулярна прыходзілі дамоў, аматары газет і часопісаў  адным з самых надзейных сяброў сярод друкаваных выданняў прызналі раённую газету «Народны голас». Падпіску на «раёнку» актыўна афармлялі практычна ва ўсіх аддзяленнях сувязі. Дарэчы, тыя, хто яшчэ не выпісаў раённую газету, могуць паспяшацца: у запасе яшчэ адзін дзень. Як адзначыла інструктар па падпісцы Ельскага РУПС Валянціна Клюка, падпіска на «Народны голас» працягнута да 28 сакавіка ўключна. Так што выкарыстаць выдатную магчымасць застацца з любімай газетай  у другім квартале 2013 года усе жадаючыя могуць сёння і заўтра.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *